Міжнародны дзень роднай мовы - адпраўляемся ў Белавежскую пушчу

21.02.2019

21 лютага ў свеце адзначаецца як Міжнародны дзень роднай мовы. Узброіўшыся фотаапаратамі выхаванцы  адправіліся знаёмымі і не знаёмымі сцяжынкамі ў Белавежскую пушчу. У "аб'ектыў" патрапілі рэдкія жывёлы і расліны, расказаць больш падрабязна аб якіх дапамагла Чырвоная кніга. Выканаўшы паспяхова ўсе заданні, дзеці "засялілі" карту Белавежскай пушчы.