Беларуская старонка

"Чытанка для дзіцячага садка" на смартфонах

Праілюстраваныя і агучаныя дзіцячыя кнігі, вясёлыя песенькі ды мілагучныя калыханкі, чытанкі, мультфільмы, і ўсё гэта на беларускай мове!
Кнігі дзеткам:
- беларускія народныя казкі
- аўтарскія казачныя гісторыі
- пазнавальныя кнігі
   Усе кнігі яскрава праілюстраваныя і прафесійна агучаныя, разлічаныя на дашкольны і малодшы школьны ўзрост.
"Чытанка для дзіцячага садка" утрымлівае больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў.
Песенькі:
   Слухаючы музычныя творы dream-band "Агатка" цяжка ўседзець на месцы, бо гэта суцэльная весялосць і гарэзлівасць! У "Краіне казак" вы знойдзеце песні на словы беларускіх паэтаў (Р.Барадуліна, І.Бурсава, А.Хадановіча і інш.), а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.
Альбом "Мой сябар анёлак" - супольны музычны праект Змітра Вайцюшкевіча, WZ-orkiestra і салістаў з шэрагу беларускіх гуртоў на вершы Арцёма Кавалеўскага!
Калыханкі:
  Улюбёныя і малавядомыя, аўтэнтычныя і сучасныя, — ў "Краіне казак" вы знойдзеце калыханку на любы густ. І нават зможаце прачытаць і вывучыць словы, каб наступным разам праспяваць яе свайму дзіцяці самім!
Калыханкі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча абавязкова прыдуцца даспадобы і дзеткам, і дарослым!
   35 аўтарскіх аўдыёказак Сяргея Вітушкі, Алены Масла і Ігара Кузьмініча, "Казачкі на добры сон" Віталя Краўчанкі!
Карткі Домана для самых маленькіх.
У «Краіне казак» з'явілася «Чытанка для дзіцячага садка» (укладальнікі Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі)

І шмат, шмат беларускіх мультфільмаў.

Спампаваць праграму бясплатна можна тут:

 https://play.google.com/store/apps/s?id=org.alex73.android.dzietkam .

свернуть

Беларускія песні для дзяцей

Кую, кую ножку


Кую, кую ножку. 
Паеду ў дарожку, 
За чатыры мілі, 
Па масла, па сыры. 
Дарожка крывая, 
Кабылка кульгае, 
Напраўлю цялежкі, 
Паеду ў арэшкі. 
Стану я іх трэсці, 
Будуць дзеткі есці. 

Мышка


— Мышка, мышка, дзе была? 
— Далёка. 
— Што рабіла? 
— Кросны ткала. 
— А што заткала? 
— Кусок сала. 
— А дзе падзела? 
— Мышка з'ела. 
— А дзе тая мышка? 
— У норку паляцела. 

Каза рагатая


Ідзе каза рагатая, 
Ідзе каза, ідзе, 
Барадой трасе. 
"Хто соску не сасе, 
Малачка хто не п'е - 
Таго-буІ Забаду, 
На рогі пасаджу". 

 

 



Кукарэку, певунок!


Кукарэку, певунок! 
Пашый хлопцу кажушок, 
Пашый штонікі з шаўкоў, 
З залаценькіх паяскоў. 
І пашыў ён, і надзеў, 
І ў люстэрка паглядзеў. 

Гого-гого, гусачок!


Гого-гого, гусачок! 
Зрабі хлопчыку свісток 
З беласнежнага крыла, 
Ды з бліскучага пяра. 
І зрабіў ён, і падаў, 
І сыночак заіграў. 

Белка


Сядзіць, сядзіць белка 
На арэхавым кусце, 
Арэшачкі лушча, 
Шкарлупкі кідае, 
Вочкамі міргае. 

Ой, люлі, люлі, люлі


Ой люлі, люлі, люлі, 
Прыляцелі жураўлі. 
Журавелькі доўганогі 
Не знайшлі сабе дарогі. 
Яны селі на вароты, — 
А вароты скрыгі... скрып... 
Не будзіце нашу дзетку, 
Наша дзетка спіць, спіць. 

 

Люлі, люлі


Люлі, люлі, люлі, 
Прыляцелі куры. 
Селі на варотах 
У чырвоных ботах, 
Сталі сакатаці. 
Што курачкам даці? 
Ці ячменьку жменьку? 
Ці гарошку трошку? 
Ці жыта карыта? 
Ці бобу каробу? 
Трэба даць ім грэчкі, 
Каб неслі яечкі. 

Горкай, горкай, горачкай


Горкай, горкай горачкай, 
Шоў малы Ягорачка. 
Ваўкоў не баяўся, 
Страхаў не пужаўся. 
Пратаптаў Ягорачка 
Сцежачку да горачкі. 
Выразаў Ягорачка 
Дудачку-свісцёлачку, 
І свістаў ён птушачкай, 
Птушачкай-пяюшачкай. 
Горкай, горкай, горачкай 
Шоў малы Ягорачка. 

У куце сядзіць мядзведзь
У куце сядзіць мядзведзь, 
Хустку вышывае, 
А лісічка невялічка 
Хатку прыбірае. 
А каток пячэ аладкі, 
Маслам падлівае. 
Мышанятка жвава, гладка 
Катку памагае. 

Блішчыць лядок


Блішчыць лядок аж страх, 
Трашчыць лядок трах, трах. 
Імчу па ім канём, 
Лячу па ім віхром. 
Я скок, аж дым дыміць, 
Сняжок кругом пыліць. 

Апсік, апсік, каточак


Апсік, апсік, каточак, 
Не хадзі ты ў садочак 
І не тапчы кветачак 
І не будзі дзетачак. 
Няхай кветачкі цвітуць, 
Няхай дзетачкі заснуць. 
Люлі, люлі, дзеці, спаць, 
А я буду калыхаць. 

Ой, бычок, мой бысенька


Ой, бычок, мой бысенька, 
Залатая лысінка, 
Бадучыя рогі, 
Тупучыя ногі. 
Паціханьку ты хадзі 
І дзіцятка не будзі. 

Верабейчык


Верабейчык скача, скача, 
Яму холадна, няйначай, 
Бо мароз трашчыць, 
Бо сняжок блішчыць. 

 

 

Пайшоў каток у лясок


Пайшоў каток у лясок, 
Знайшоў каток паясок, 
А котачка адняла 
І дзіцяці аддала. 
Пайшоў каток на таржок. 
Купіў каток піражок. 
Ці самому есці, 
Ці дзіцяці несці? 
Сам разок укушу 
І дзяцяці аднясу. 

Люлі, люлі, люлі


Люлі, люлі, люлі, 
Палез кот па дулі, 
Памарозіў лапкі, 
Палез на палаткі. 
Сталі лапкі грэцца, 
Недзе кату дзецца. 
Няхай каток не вурчыць, 
А дзіцятка спіць, маўчыць. 

Сядзіць коцік на кухні


Сядзіць коцік на кухні, 
З плачу вочкі папухлі. 
Чаго, коціку, плачаій, 
Ці не есцікі хочаш? 
— Я есцікі не хачу, 
З бяды-жаласці плачу: 
Зіна мядок злізала 
І на мяне сказала. 
Зіна, мёду не ліжы, 
На коціка не кажы. 

 

 

Сарока


Чыкі, чыкі, сарока, 
А дзе была? 
-Далёка. На сяле, на таку. 
Што рабіла? 
— Талаку, 
Дзеткам кашку варыла, 
На прыпечку студзіла, 
Чарпаком мяшала, 
Дзеткам давала. 
Гэтаму дала, 
Гэтаму дала, 
Гэтаму дала, 
Гэтаму дала, 
А гэтаму не дала. 
Гэты мал, круп не драў, 
Дзяжы не мясіў, 
Вады не насіў. 

Верабей


Чы-чы, чы-чы, верабей, 
Не клюй маіх канапель, 
Бо я табе, вераб'ю, 
Кійком ножку пераб'ю. 
Верабейка паслухаў, 
Канапелек не чапаў, 
Стаў лавіць ён мошачку, 
Зламаў сабе ножачку. 
Я на тую ножачку 
Пашыю панчошачку, 
А на тое цельца 
Вытку палаценца. 

Люлі, люлі


Люлі, люлі, люлі, 
Кот схадзіў у дулі. 
Наеўся, напіўся 
Дый важным зрабіўся, 
Сеў сабе на зэдлі, 
Зайграў на басэтлі, 
Працаваць не хоча, 
Сам сабе мармоча: 

"— Муры, муры, мыра 
Не хачу ні сыра, 
Ні кавалка сала, 
Мне ўсяго дастала..." 
Грае кот і жмурыцца, 
Нешта з норкі курыцца. 
Люлі, люлі, люшанькі, 
Стрыгуць ў ката вушанькі, 
Хвост вужакай круціцца, 
Капцюры вон лупяцца. 

З цёмнай норкі-дзірачкі 
Ля ката, ля мурачкі 
Мышка паказалася, 
Кругом азіралася, 
Паветрыка нюхала, 
Дый вухам ўсё слухала... 

Сцеражыся, мышанька, 
Будзе бяда-ліханька... 
Коціка не бачачы, 
Пайшла мышка, скачачы... 

Ой, бяда ўжо блізіцца. 
Кот на лапкі нізіцца, 
Сыру, сала кот не хочыць, 
А на мышку капцюр точыць. 
Да мышэй ён, калі й сыты, 
Вораг — страшны і сярдзіты. 

Камарова смерць


Камарова смерць 
Гэй, у лесе, пры даліне, 
У нас сталася бяда: 
У даліне, у гушчары, 
Калыхаліся камары; 
Дуб да дуба пахіліўся, 
Камар з дуба зваліўся... 
Аб дубовую кару 
Пабіў камар галаву; 
Пабіў камар патыліцу 
Аб дубову караніцу; 
Ой, пабіў камар бакі 
Аб дубовыя сукі; 
Камарова смерць 
Гэй, у лесе, пры даліне, 
У нас сталася бяда: 
У даліне, у гушчары, 
Калыхаліся камары; 
Дуб да дуба пахіліўся, 
Камар з дуба зваліўся... 
Аб дубовую кару 
Пабіў камар галаву; 
Пабіў камар патыліцу 
Аб дубову караніцу; 
Ой, пабіў камар бакі 
Аб дубовыя сукі; 
Ой, пабіў камар калені 
Аб дубовыя карэнні! 
А як далі мухам знаць, 
Прыляцелі ратаваць: 
— Камарочку, родны браце, 
Як-жа цябе ратаваці? 
— Пасылайце да аптэкі, 
Ці не будзе трохі лепей... 
— Камарочку, родны браце, 
Дзе-ж нам цябе пахаваці? 
— Не хавайце край даліны, 
Бо вырыюць мяне свінні; 
Не хавайце край дарогі, 
Бо дратаваць будуць ногі; 
Пахавайце ў цёмным лесе 
Пры зялёненькім арэсе! 
Будуць арэхі шчыпаць 
І камара ўспамінаць.

 

Крыніцы:

 

  1. Жабко, Я. Г. Катится по небу солнышко: песни для детей дошкольного возраста (от 3 до 7 лет) : пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / Я.Г. Жабко. — Минск : Аверсэв, 2016. — 104 с.

 

  1. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 6 да 7 гадоў: вучэб. нагляд. дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 60 с.: іл.
  2. Хадановіч, Л.С. Падарожжа ў свет музыкі: вучэб. дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашк. адукацыі/
    Л.С.Хадановіч.11­е выд. Мінск: Нац. ін­т адукацыі, 2016.64с: іл.(ВМК «Мае першыя ўрокі»).
свернуть

Народныя казкі для дзетак

Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. 
    Аднак паўнавартаснае беларускамоўнае асяроддзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. 
Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць дзіця ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. Народныя казкі спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы, бацькі, падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапаможам.

 

 

 Ссылка: http://kazki.unicef.by 

свернуть

Беларускія народныя гульні

Гульня-спаборніцтва «ЧЫЙ КРУГ КАЛЯ СНАПА ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭЦЦА»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: развіваць уменні бегу ў розных напрамках,     хуткасць рэакцыі, спрыт; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: 3—4 снапы.

Апісанне гульні.

Па зале ставяцца некалькі снапоў, вакол іх становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную мелодыю ўсе разбягаюцца па зале і выконваюць розныя танцавальныя рухі. Па заканнэнні мелодыі трэба хуценька сабрацца ля свайго снапа. Пераможцам з'яўляецца тая каманда, якая выканае задание першай.

 

 

Гульня «ЛЯНОК»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: практыкаваць ваўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: хустка для бабулі.

Апісанне гульні.

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія ста­новяцца ў круг і пытаюцца:

—          Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:

—          Старым бабулькам — воўны пасмачку,

А прыгожым маладзічкам — белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк!

Мы лянок ірвалі, выбіралі,

У снапочкі збіралі,

Малацілі, абівалі,

У полі слалі,

Урадзіўся лянок,

Белы, слаўны кужалёк! 

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.

 

Гульня «КОШКА I МЫШ­КА»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Матэрыял: маскі кошкі і мышкі

Апісанне гульні.

Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся зарукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.

Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.

 

 

Гульня «АГАРОДНІК»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па крузе, бегу са зменай тэмпу і напрамку; развіваць увагу.

Абсталяванне: не патрабуецца.

Апісанне гульні. Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

—Хто там?

—Агароднік!

—Чаго прыйшоў?

—Рэпу ўзяць!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзіне тоўстая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе не падыдзе,

Усялякі за віхор возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.

 

 

Гульня “ЛАВІЦЬ КУРЫ”

Узрост: малодшыя, старэйшыя..

Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.

Матэрыял: хусцінка або ручнік.

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.

Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:

—Кыш пад пен, кыш пад печ...

Потым певень пытае:

—А колькі вас ёсць?

—Колькі ў лесе дроў!

Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

—На чым сядзіш?

—На ганачку.

—За што трымаешся?

—За клямачку.

—А што гэта збоку?

—Бочка.

—А што ў бочцы?

—Мёд.

—А каму есці?

—Мне, а пеўню нос у смале.

Тады певень б'е пыткай курыцу,

тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказ­вае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.

Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

 

 

Гульня «КАЛЯДА»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Заданы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, уменне пераўвасабляцца; выхоўваць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.

Апісанне гульні.

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.

Старэйшы прамаўляе:

Ехала Каляда з Полацка

У маляваным вазочку,

На вароненькім канёчку,

Заехала Каляда...

Старэйшы называе  імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым  даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе “фізкультурныя”  падарункі» — розныя практыкаванні.) Гэтак называецца імя кожнага дзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што гэта?» Дзеці пачынаюць агадваць. А Каляда гаворыць: Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!» Дзеці спяваюць калядную песню, Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі.

 

 

Гульня «КАЗЁЛ»

Узрост:«Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Заданы: садзейнічаць стварэню добрага настрою, развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выхоўваць спрытнасць, хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: маска казла.

Апісанне гульні:

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраюцца казёл і дзед. Казёл не павінен ведаць, хто з удзельнікаў гульні абраны на ролю дзеда. Дзеці утвараюць паўмесячык, у сярэдзіне якога стаіць казёл, і вядуць дыялог.

Дзеці. Дзе ты хадзіў, казёл? Дзе бадзяўся, казёл?

Казёл. Хадзіў я па лясах, па палях.

Дзеці. Чаму цябе там ваўкі не елі?

Казёл. Не баюся я ні ў лесе ваўкоў,

             Hi ў полі стральцоў.

             Толькі баюся старога дзеда.

Пасля гэтых слоў дзеці моцна рамаўляюць: «Дзед, лаві казла!» Дзед пачынае лавіць казла, які імкнецца дабегчы да вызначанай мяжы. Калі дзед зловіць яго, то будзе выконваць ролю казла, калі  не — выбіраецца новы дзед. Перад гульнёй пазначаецца мяжа, за якой казёл будзе ў небяспецы.

 

Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;

Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.

Апісанне гульні.

Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся зарукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Ва­жак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:

—Мішка, павесялі народ! Пака жы нам, як жанчыны хлеб месяць.

Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.

—        Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?

Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).

—        Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.

Мішка ідзе хутка, нават подбегам.

— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.

Важак прамаўляе:

—Дзякуй, мішка, павесяліў на­род. Пайшлі.

Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.

—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.

Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага ва­жака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элемен­ты ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.

 

 

Гульня «ЖУРАВЕЛЬ»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.

Апісанне гульні.

Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то ле­вую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».

Дзеці гавораць спакойна:

Як павадзіўся журавель

Да нашых канапель.

Такі-такі чубаты,

Такі-такі насаты!

Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.

Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток»

(даўжынёй 2—3 м).

 

 

Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.

Матэрыял: цацкі.

Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі.Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дзе-небудзь села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болып іх знойдзе.

 

 

Гульня «ЗАМАРОЖАНЫЯ»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Заданы: удасканальваць навыкі бегу пры змяненні тэмпу і напрамку; выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Абсталяванне: не патрэбна.

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:

Дзед Мароз, Дзед Мароз

Бабу снежную прынёс.

 Баба, баба, снегавуха,

Не хапай мяне за вуха!

I разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.

Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць рукі ў бакі і не рухацца.

 

 

Гульня «ЗАІНЬКА»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: шапачка зайца.

Апісанне гульні. Д зеці бяруцца зарукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:

Заінька бялюсенькі,

 Заінька шарусенькі!

 Праскачы ў дзірачку

 Ды не пабі спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.

Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:

Заінька, павярніся,

Шэранькі, павярніся!

Тупні ножкай, паскачы

Ды ў далоні запляшчы!

Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца.

Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.

Правілы гульні: пры набліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца зарукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

 

 

Гульня «ХОДЗІЦЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА»

Задачы: удасканальваць навыкі бегу ўрассыпную; развіваць спрыт, арыенціроўку, хуткасць рэакцыі.

Матэрыял: маска лісы.

Рухі: імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».

Ходзіць ліска ля ваконца,

Маніць дзетак каля плетак:

“Ах вы, дзеткі, многа вас”.

Дзеці. Рыжа шапка, прэч ад нас!

 

 

Гульня «ГАРЛАЧЫК»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: практыкаваць ва ўменні хутка бегаць, дзейнічаць па сігнале, арыентавацца ў наваколлі; развіваць увагу.

Матэрыял: медальёны-гарлачыкі, капялюш.

Апісанне гульні. Дзеці сядзяць у крузе на кукішках — гэта гарлачыкі. Па кру­зе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

Колькі каштуе гарлачык?

Дзіця адказвае:

За гарлачык гэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць,

Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца наногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыж­ку», кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.

 

Гульня «ФАРБЫ»

Узрост: малодшыя, старэйшыя.

Задачы: практыкаваць ва ўменні бегаць з ухіленнем і лоўляй; развіваць памяць, кемлівасць.

Матэрыял: фарбы рознакаляровыя (напрыклад, з паперы) на кожнага ўдзельніка; адзенне для гаспадара і Несцеркі; абруч (дом для фарбы).

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто які колер будзе мець. Назву фарбам можа даваць гаспадар або кожная сама выбірае сабе які-небудзь колер. Гаспадар павінен добра запомніць, які колер мае тая ці іншая фарба.

Калі колеры размеркаваны, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць. Тут да іх прыходзіць Не­сцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:

—Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца і пытаецца:

—Хто тут?

—Несцерка!

—Чаго прыйшоў?

—Па фарбу!

—Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

—Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:

—Такой фарбы ў нас няма!

А ўсе «фарбы» пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:

Пайдзі за сіненькі лясок,

Знайдзі сіні чабаток.

Панасі, панасі

I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:

—Стук-стук!

—Хто там?

—Несцерка!

—Чаго прыйшоў?

—Па фарбу!

—Па якую?

—Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

—   Ёсць белая фарба, бяры яе! Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць.

Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.

 

Гуд.П.А. Ад Каляд да Пакроваў. / Пад рэд. JI.I. Жук. — Мн.:
Выд. ТАА "Красіка-Прынт", 2000.

 

свернуть

Беларускія загадкі пра жывёл

Загадкі “Лясныя жывёлы”

3 грывай, а не конь,

з рагамі, а не бык,

з барадой, а не казёл.

Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)


Гальчастыя рогі,

Хуткія ногі,

колер поўсці — залаты.

Хто я, ці ведаеш ты? (Алень.)

 

 

Адгадайце, хто такі

На нагах гусіных

Сярод быстрае ракі

Збудаваў плаціну. (Бабёр.)

 

 

У ваду нырае смела,

хатку ён будуе ўмела,

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)


Ён прысмакаў з'еў нямала,

а калі харчоў не стала,

лапу смокчучы, заснуў,

ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.)


У рыжай разбойніцы

хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла –

сляды замяла. (Ліса.)


3 ялінкі на ялінку,

з галінкі на галінку

скача агеньчык жывы...

Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка.)


Мышак ловіць, ды не коцік ён,

I ліст ыносіць, ды не паштальён.

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок. (Вожык.)

http://kazki.by

свернуть

Каляндар беларускіх свят

 

 

  1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году.

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

 

  1. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага)

Грамніцы — палавіна зіміцы.

Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

  1. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)

Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

  

  1. Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці!

Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

 

  1. Саракі

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

 

  1. Камаедзіца

Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

 

 

  1. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п.  красавіка)

На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе.

Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

 

  1. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)

У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    

Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба!

Будзь здароў на ўвесь год!                                     

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

 

  1. Вялікдзень

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

 

  1. Наўскі Вялікдзень

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Праваслаўная Царква ўключыла Радаўніцу ў свой культ.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

  1. Юр'я

    Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

 

  1. Зялёныя святкi або Сёмуха

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

 

  1. Купалле

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

 

  1. Дажынкі

   Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі.

Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.

У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

 

  1. Пакровы

 «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам».

Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

 

  1. Дзяды

  Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.).

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

 

  1. Зімовыя святкі

  Зімовыя святкi ачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня. 

 

 

Крыніца: Кляшчук, А.В. Карагод беларускіх абрадаў/ Анатоль Кляшчук.-Мінск: Беларусь, 2015.

свернуть

Нацыянальнае адзенне беларусаў

 

Беларускі нацыянальны касцюм - комплексы адзенняабутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):

 Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

    
Брагінскі строй   Калінкавіцкі строй
 
Кобрынскі строй   Магілеўскі строй
 
Пухавіцкі строй   Дамачэцкі строй
 
Маларыцкі строй   Рассонскі строй
свернуть