Беларускі лялечны тэатр “Батлейка”

24.01.2020

Сёння, дзякуючы творчай  задуме, артыстычным здольнасцям дырэктара Ланскай інтэгрыраванай сельскай бібліятэкі Жук А.Н. і загадчыка райённага цэнтра народнай творчасці Гарбачовай Юліі  выхаванцы пазнаеміліся  з Беларускім лялечным тэатрам “Батлейка”. З захапленнем  пагляделі казку “Пра гандляра Пятра, Казу і Каляды”, прынялі ўдзел у гульнёва-казачнай праграме “Нясвіжскія скарбы”. Праграма была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, задорнымі гульнямі. Гэта не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дазволіла ім  дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных гулянняў.